На русском языке:
BEROC: В Беларуси началось восстановление экономики, но зарплаты могут пойти вниз
Даследчы цэнтр у галіне эканамічных даследаванняў BEROC прэзентаваў вынікі апытанняў насельніцтва і бізнесу за сакавік 2023 года, а таксама аналіз і прагноз макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі на бліжэйшы час. Расказваем галоўнае з дадзеных эканамістаў.
Даходы насельніцтва, чаканні і эміграцыя
Па дадзеных BEROC, у 1-м квартале 2023 г. 34,9% рэспандэнтаў паведамілі аб зніжэнні сваіх даходаў, з іх 55% сказалі, што першапрычына ў росце коштаў. У той жа час, нягледзячы на зніжэнне даходаў, эксперты адзначаюць, што беларусы сталі менш эканоміць на ежы, вольным часе і буйных пакупках.
Індэкс спажывецкай упэўненасці / BEROC
Большинство респондентов отмечают, что экономическая ситуация в стране плохая и не рассчитывают на её улучшение в ближайшее время, а своё же материальное положение (положение своей семьи) и перспективы оценивают более позитивно:
Большасць рэспандэнтаў адзначаюць, што эканамічная сітуацыя ў краіне дрэнная і не разлічваюць на яе паляпшэнне ў бліжэйшы час, а сваё ж матэрыяльнае становішча (становішча сваёй сямʼі) і перспектывы ацэньваюць больш пазітыўна:
- 24% – лічаць, што яно палепшыцца ў наступныя 12 месяцаў;
- 34% – не зменіцца;
- 26% – пагоршыцца.
У рамках апытання, эканамісты даведаліся і пра стаўленне рэспандэнтаў да эміграцыі і 79.7% паведамілі, што не плануюць зʼязджаць з краіны, 2.2% жа ўпэўненыя, што зʼедуць цягам бліжэйшага года.
«Калі мы экстрапалюем нашу выбарку на гарадское, дарослае насельніцтва Беларусі, то гэта можа дайсці ледзь не да 85 000 насельніцтва, што не гаворыць аб тым, што хваля эміграцыі збіраецца спыняцца», – сказала прадстаўніца BEROC Віялета Панасевіч.
Прычыны эміграцыі з Беларусі / BEROC
Асноўнымі прычынамі эміграцыі з Беларусі рэспандэнты назвалі:
- Нізкі ўзровень даходу ў Беларусі;
- Жаданне палепшыць якасць жыцця;
- Нестабільнасць эканамічнай сітуацыі.
Бізнэс настроены на рост
Па выніках апытання 300 прадстаўнікоў малых і сярэдніх кампаній, большасць адзначаюць спад фінансавага становішча за апошнія 3 месяцы, але чакаюць пазітыўных змен у найбліжэйшай будучыні (3 і 6 месяцаў), як у іх фінансавым становішчы, так і ў эканамічным плане ў цэлым.
Чаканае эканамічнае і фінансавае становішча бізнэсу / BEROC
Галоўнымі барʼерамі для бізнесу да росту, прадпрымальнікі называюць разрыў лагістычных, вытворчых і плацежных ланцужкоў, а таксама праблемы з плацяжамі з прычыны ўвядзення санкцый.
Бар'еры для вядзення бізнесу ў Беларусі / BEROC
У той жа час прадпрымальнікі назіраюць менш рызык вядзенне бізнесу ў краіне. Як паведаміў эканаміст Леў Львоўскі, па шкале ад 1 да 5, калі ў снежні 2020 года прадпрымальнікі адзначалі рызыкі на ўзроўні 4-х, то да сакавіка 2023 года адзнака рызык прадпрымальнікамі знізілася да 3.26.
Адзнака рызык для вядзення бізнесу ў Беларусі / BEROC
«Бізнес, як відаць, прывыкае да рызык і ацэньвае рызыкі вядзення бізнесу ў Беларусі ўсё менш і менш. Калі мы пачыналі наш маніторынг з пазіцыі каля 4-х, дзе 5 – гэта максімум, значыць вельмі высокія рызыкі вядзення бізнесу, то цяпер мы ўжо падыходзім да 3.2, гэта значыць да амаль сярэднім узроўням. […] Ёсць шмат аптымізму ў прадпрымальнікаў, песімістычныя прадпрымальнікі, відаць, ужо кудысьці зʼехалі ў розныя месцы аддаленыя ці не такія аддаленыя», – сказаў Леў Львоўскі.
Пачалося аднаўленне эканомікі, але на доўгім тэрміне адбываецца яе «загніванне»
Па словах Дзмітрыя Крука, паводле ацэнак, у першым квартале 2023 г. пачаўся аднаўленчы рост эканомікі, які ідзе як за кошт знешняга, так і за кошт унутранага попыту.
Ключавыя тэндэнцыі аднаўленне знешняга попыту:
– Аднаўленне сыравіннага, у першую чаргу, нафтавага экспарту;
– Павышэнне цэнавай канкурэнтаздольнасці;
– Новыя нішы на расійскім рынку;
– Наладжванне лагістыкі.
Прычыны аднаўлення ўнутранага попыту гэта, па-першае, «натуральны» перыяд аднаўлення на фоне зніжэння знешняга шоку, па-другое, падтрымка з боку эканамічнай палітыкі і, па-трэцяе, уплыў міграцыі на рынак працы.
Эксперты прагназуюць, што нягледзячы на зніжэнне гадавой інфляцыі да менш за 6%, у другім паўгоддзі яна можа вярнуцца да росту. Бягучую сітуацыю эканамісты ацэньваюць як нявызначаную, якая будзе моцна залежаць ад знешніх фактараў. У 2023 годзе можа назірацца, як спад ВУП да 3%, так яго рост на той жа адсотак.
Верагодныя сцэнары на 2023 год / BEROC
«Адносная доля спажывання ў ВУП цяпер выйшла практычна на пікавыя ўзроўні і далей, выключна аднаўленчым шляхам і за кошт спажывання долі ВУП. Нарошчваць спажыванне і разганяць эканоміку будзе істотна складаней», – сказаў Дзмітрый Крук.
Іншымі словамі, паводле слоў Дзмітрыя Крука зарплаты ў Беларусі ўпіраюцца практычна ў столю. Цяпер яны значна завышаныя ў параўнанні з рэальным бягучым становішчам эканомікі.
Улічваючы, што эканоміка больш не можа расці за кошт спажывання ВУП, і пры ўмове, што не будуць знойдзены іншыя фактары для росту, то вельмі верагодна паўтарэнне сітуацыі 2014-2017 гг, калі пасля росту заробкі доўгі час зніжаліся.
Верагодныя сцэнары для ВУП на 2023 год / BEROC
«На мой погляд вельмі важна супастаўляць бягучую сітуацыю з агульнай карцінай. Калі мы аперуем словамі «рост»/«падзенне», важна разумець, што адбываецца ў «агульнай гісторыі». А ў ёй адбываецца марудная стагнацыя альбо «загніванне» беларускай эканомікі», – сказаў Дзмітрый Крук.
Паводле яго слоў, нават калі ўсё пойдзе па найлепшым сцэнары (чырвоная лінія на сцэнары ВУП), то гэта ўсяго толькі вяртанне ўзроўню ВУП у 2021 годзе.
«Гэта значыць лепшая будучыня, якая можа быць – гэта праз год вярнуцца да таго, што ўжо было».