In English:
«This inhuman treatment of Belarusian citizens must stop»: The EU published a statement on the sentencing of Daria Losik
На русском языке:
«Бесчеловечное обращение с гражданами Беларуси должно остановиться»: ЕС выступил с заявлением о приговоре Дарьи Лосик
На сайце ЕС апублікаваная заява ў сувязі з так званым «судом» над Дар’яй Лосік, якую прыгаварылі да двух гадоў калоніі за інтэрвʼю «Белсату».
У заяве гаворыцца пра самы «ганебны і палітычна матываваны» прысуд, які «падтрымлівае рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць народа Беларусі», так і пра іншых палітычных зняволеных, якія павінны быць неадкладна вызваленыя.
«Амаль кожны дзень у Беларусі зʼяўляюцца новыя прыклады беспадстаўных і жорсткіх прысудаў на палітычных судах, якія адбываюцца ў закрытым рэжыме. Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню, у краіне налічваецца больш за 1440 палітычных зняволеных, зараз яны [рэпрэсіі] закранулі і самых уразлівых – дзяцей. Гэтае бесчалавечнае абыходжанне з грамадзянамі Беларусі павінна спыніцца», – сказана ў заяве.