На русском языке:
Бизнес-джет семьи Лукашенко вечером 8 января улетел в Стамбул
Увечары 8 студзеня ў 22:23 урадавы бізнес-джэт Bombardier Challenger 850 з рэг. нумарам EW-301PJ вылецеў з Мінска ў Маскву, дзе ён прызямліўся ў аэрапорце «Унукава» ў 23:25. Праз крыху больш за гадзіну борт працягнуў палёт, вылецеўшы з Унукава ў раёне 00:30 і накіраваўся ў Стамбул.
Раней мы ўжо неаднаразова расказвалі, што Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ, аператарам якога выступае «Белавія», эксплуатуецца ў інтарэсах сям’і Лукашэнкі. У прыватнасці на ім часта лятаюць Віктар і Дзмітрый Лукашэнка, а таксама на борце можна заўважыць Галоўчанку. Цалкам магчыма, што на гэты раз у Турцыю паляцеў Зміцер Лукашэнка ці ягоныя сваякі.
Цікава, што ўчора ў сацсетках зʼявілася інфармацыя, што на вадаспадах пад турэцкім Мерсінам была знойдзена торба з дакументамі на імя Дарʼі Лукашэнкі.
Сцвярджаць нічога нельга, але раптам гэта не цёзка па прозвішчу і Лукашэнка адправіў урадавы самалёт, каб забраць дачку з Масквы (?) у Турцыю, і яна вярнула сабе дакументы з сумачкай? Гэта не выглядае чымсьці немагчымым.