На русском языке:
Более 30 танков ВС РФ переброшено из Витебской в Брестcкую область Беларуси
Па ўдакладненых дадзеных Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі ўчорашні эшалон, які накіроўваўся з Заслонава ў бок Слуцка, у выніку прыбыў на чыгуначную станцыю Палонка (Баранавічскі р-н, Брэсцкая вобл).
Тэхніка УС РФ, якая знаходзілася на палігоне «Лепельскі», была пагружаная на чыг. станцыі Заслонава (Віцебская вобл) і адправілася адтуль у 06:20 20 снежня.
Усяго ў эшалоне прысутнічаў 51 вагон, сярод якіх 46 – вагоны-платформы з тэхнікай: 31 танк Т-72Б3 і Т-80, 13 «Уралаў», 1 БТР-80 і 1 гусенічная інжынерная машына. Таксама было прычэплена 3 грузавыя вагоны (з рыштункам і боепрыпасамі) і 2 пасажырскія вагоны, у якіх перавозілася каля 100 чалавек асабовага саставу.
Пунктам яго прызначэння папярэдне з’яўляўся Слуцк (Мінская вобл, РБ), аднак пасля спынення ён працягнуў рух прыбыўшы ў 05:30 21 снежня на чыг. станцыю Палонка. Нагадаем, што побач з чыгуначнай станцыяй Палонка знаходзіцца палігон «Абуз-Лясноўскі», дзе дыслакуюцца УС РФ.
Маршрут эшалона быў наступны: Заслонава → Орша-Усходняя → Чарвена → Магілёў-II → Асіповічы-I → Слуцк → Баранавічы-Палескія → Баранавічы-Цэнтральныя → Бараўцы → Палонка.