На русском языке:
Чехия может признать КГБ и ГУБОПиК террористическими организациями
Напомним, пару дней тому Сейм Литвы принял резолюцию о нарушениях прав человека в Беларуси, в которой, среди прочего, содержится призыв к руководству Евросовета, Еврокомиссии, Европарламента, парламентам стран Совета Европы, государств ЕС и НАТО, Генассамблее ООН, Совету по правам человека ООН и ОБСЕ признать террористическими организациями силовые органы режима Лукашенко, в частности, КГБ и ГУБОПиК МВД, приостановить участие РБ в международных организациях, в том числе ЮНЕСКО.
Пра гэта расказаў намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка пасля сустрэчы з кіраўніком ніжняй палаты парламента Чэхіі Маркетай Адамавай.
Адамава праінфармавала, што ўжо дасягнутая дамоўленасць з кіраўніком МЗС Чэхіі аб разглядзе прапановы аб прызнанні Чэхіяй КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Нагадаем, пару дзён таму Сойм Літвы прыняў рэзалюцыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, у якой, сярод іншага, утрымліваецца заклік да кіраўніцтва Еўрасавета, Еўракамісіі, Еўрапарламента, парламентаў краін Савета Еўропы, дзяржаў ЕС і НАТА, Генасамблеі ААН, Савету па правах чалавека ААН і АБСЕ прызнаць тэрарыстычнымі арганізацыямі сілавыя органы рэжыму Лукашэнкі, у прыватнасці, КДБ і ГУБАЗіК МУС, прыпыніць удзел РБ у міжнародных арганізацыях, у тым ліку ЮНЕСКА.