На русском языке:
К задержанным по делу Зельцера больше месяца не пускают адвокатов и не передают вещи
На гэты момант вядома, што ў Жодзіне знаходзіцца 136 чалавек праз каментары ў сацсетках па справе Андрэя Зэльцэра. Да іх больш за месяц не пускаюць адвакатаў і не перадаюць рэчы першай неабходнасці.
Адвакаты не могуць трапіць да падабаронных, у Жодзіне не прымаюць перадачы. Нельга перадаць нават зубную шчотку, пракладкі для жанчын ці ніжнюю бялізну. Таксама забаронена перадаваць карэспандэнцыю. І грашыма, якія паступаюць на рахунак затрыманым, таксама нельга скарыстацца. Пасылкі вяртаюцца з паметкай «не належыць».
Нагадаем, 28 верасня ў адну з кватэр на Якубоўскага, 29 уварваліся сілавікі. Яе жыхар Андрэй Зэльцэр, 32-гадовы супрацоўнік EPAM Systems, сустрэў іх стрэлам з паляўнічай стрэльбы і быў смяротна паранены ў адказ. Супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк з пазыўным «Нірвана» таксама загінуў ад атрыманага ранення.
Пасля гэтага былі затрыманыя 136 чалавек за каментары ў сацсетках аб перастрэлцы на Якубоўскага. На іх завялі крымінальныя справы па арт. 130 («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады і яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненая ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт»).