Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі пачала візіт ва Украіну

Yehor Milohrodskyi / unsplash.com
3 хв.

На русском языке: Делегация демократических сил Беларуси начала визит в Украину

Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька, прадстаўнік ByPol ​​Аляксандр Азараў і прадстаўнік НАУ Валерый Мацкевіч паехалі ва Украіну, каб падтрымаць украінскі народ.

Яны ўжо перасеклі мяжу і знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. У планах: сустрэцца з беларусамі Кіева, наведаць беларускія добраахвотніцкія атрады ва Украіне, правесці сустрэчы з украінскімі палітыкамі.

У сувязі з рэзкім скарачэннем дыпламатычнага персаналу Украіны ў Беларусі, Кавалеўскі з польска-ўкраінскай мяжы звярнуўся да беларускіх дыпламатаў і заклікаў іх зрабіць вырашальны выбар, паколькі злачынны рэжым падштурхоўвае да разрыву дыпламатычных адносін з Украінай і пагражае існаванню нашай дзяржавы, а амбасады з часам так і ці інакш пяройдуць пад кантроль дэмакратычных сіл.

Папярэдні матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 23 сакавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі
Наступны матэрыял
Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць 6-і арганізацый з Беларусі

Iншыя матэрыялы