На русском языке:
Для ИП хотят полностью отменить упрощенку и поднять налоги до 20%
Індывідуальным прадпрымальнікам у Беларусі хочуць поўнасцю забараніць выкарыстоўваць спрошчаную сістэму падаткаабкладання і ўзняць стаўкі падаткаў. Такія нормы змяшчаюцца ў законапраекце, вынесеным на нараду ў Лукашэнкі. Аб іх далажыў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. На яго думку, гэтыя меры зʼяўляюцца стымуламі для перарэгістрацыі ІП у юрыдычныя асобы.
Гаворка ідзе пра поўнае выключэнне прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання для ІП з 2023 года. Плануецца, што ІП будуць пераведзены на падаходны падатак з павелічэннем яго стаўкі з 16 да 20%, а з 2024 – да 25%.
Акрамя таго, плануецца скараціць пералік відаў дзейнасці для выплаты адзінага падатку і павялічыць яго стаўкі ў паўтара-тры разы.
У законапраекце таксама прапісана новая структура малога бізнесу, якая, як мяркуецца, будзе дзяліцца на тры катэгорыі:
— самазанятыя,
— індывідуальныя прадпрымальнікі,
— юрыдычныя асобы.
Таксама паведамляецца, што да самазанятых будуць аднесены тыя, хто самастойна вядзе прафесійную дзейнасць, напрыклад: перакладчыкі, дызайнеры, няні, рамеснікі і ўладальнікі аграэкасядзіб.