ДПК РБ (выпадкова?) пацвердзіў, што за год у Беларусь заляцела больш за 350 шахедаў

4 хв.

На русском языке: ГПК РБ (случайно?) подтвердил, что за год в Беларусь залетело больше 350 шахедов

Прадстаўнік ДПК РБ Антон Бычкоўскі сёння сказаў, што ў 2024 г. беспілотнікі каля 20 разоў парушылі беларуска-ўкраінскую мяжу, а ўсяго за год на мяжы з Украінай яны зафіксавалі 350 БПЛА.

«За мінулы год на мяжы з Украінай зафіксавана каля 350 палётаў беспілотнай лятальнай авіяцыі, беспілотных лятальных апаратаў. Прыблізна ў 20 выпадках фіксаваліся парушэнні паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь, парушэнні мяжы гэтымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі», — сказаў ён.

Агучаная лічба ў 350 можа з’яўляцца сапраўднай колькасцю «шахедаў», якія заляцелі ў Беларусь у 2024 г. Тым больш, гэта блізка да звестак «Беларускага Гаюна». Нагадаем, што за 2024 г. мы зафіксавалі заход 395 БПЛА.

ДПК РБ (выпадкова?) пацвердзіў, што за год у Беларусь заляцела больш за 350 шахедаў

Паказальна, што чыноўнік не згадваў краінавай прыналежнасці беспілотнікаў. А па нашых дадзеных, за год 14 «шахедаў» зайшлі з РФ і 376 «шахедаў» і 5 разведвальных БПЛА — з Украіны. Акрамя таго, за год пацверджана 10 выпадкаў збіцця беспілотнікаў падраздзяленнямі СПА Беларусі і Расіі, а таксама іх падзення (у Беларусі і Латвіі).

Яшчэ раз падкрэслім, што нашыя падлікі вельмі блізкія да агучанай сёння статыстыкі. Такім чынам, Дзяржпагранкамітэт фактычна пацвердзіў нашу інфармацыю аб колькасці расійскіх «Shahed», якія прыляцелі ў Беларусь.

Папярэдні матэрыял
Замежным журналістам паказалі працу пункта пропуску на мяжы з Украінай, закрытага 24.02.2022 і які выкарыстоўваецца для абмену палоннымі.
Наступны матэрыял
Мінімум 1 «шахед» уначы 29 студзеня заляцеў у Беларусь

Iншыя матэрыялы