In English:
EU wants to hold a meeting with Belarus on repatriation of migrants
На русском языке:
ЕС хочет провести переговоры с Беларусью о репатриации мигрантов
Амбасадары Еўрасаюза абмеркавалі ўвядзенне санкцый у дачыненні да Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у якасці спосабу прадухіліць бесперашкодную пасадку міжнародных авіякампаній, якія перавозяць мігрантаў, паведамляе Reuters.
На закрытым паседжанні амбасадары ЕС сышліся ў меркаванні, што як толькі будзе ўведзены 5-ы пакет санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў, мусіць пачацца праца над шостым пакетам.
Амбасадары разглядаюць магчымасць перамоваў з ААН і Беларуссю пра рэпатрыяцыю мігрантаў, якія затрымаліся на мяжы, праз аэрапорт Гродна, магчыма, пры некаторай фінансавай дапамозе ЕС.
Нагадаем, вось ужо чацвёрты дзень сама меней тысяча мігрантаў знаходзіцца ў памежнай зоне паміж Беларуссю і Польшчай. Туды іх у панядзелак прывялі ўзброеныя беларускія сілавікі і не пусцілі на афіцыйны памежны пераход, праз які можна было легальна трапіць у Польшчу. Мігранты жадаюць трапіць у Германію, а Польшчу і Беларусь разглядаюць як транзітныя краіны.