ЕС прыпыніў дзеянне спрошчанага візавага рэжыму для беларускіх чыноўнікаў

Canva
3 хв.

In English: EU suspends visa facilitation for Belarusian officials
На русском языке: ЕС приостановил действие упрощенного визового режима для беларусских чиновников

Еўрасавет сёння прыняў рашэнне аб частковым прыпыненні дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю. Гэтае рашэнне з’яўляецца адказам на працяглую гібрыдную атаку з боку беларускага рэжыму.

«Мы рашуча асуджаем і не прымаем інструменталізацыю міграцыі беларускім рэжымам, якая працягваецца. Для Беларусі недапушчальна гуляць жыццямі людзей у палітычных мэтах. Сённяшняе рашэнне яшчэ раз дэманструе нашу агульную прыхільнасць працягваць барацьбу з гэтай гібрыднай атакай», — сказаў Алеш Хойс, міністр унутраных спраў Славеніі і старшыня Савета ўнутраных спраў.

Гэтае рашэнне не паўплывае на звычайных грамадзян Беларусі, якія па-ранейшаму будуць карыстацца тымі ж ільготамі па пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму, што і цяпер. Дакумент будзе апублікаваны ў Афіцыйным часопісе ЕС і набудзе моц на другі дзень пасля публікацыі. У адпаведнасці з пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму рашэнне аб прыпыненні павінна быць паведамлена другому боку не пазней, чым за 48 гадзін да яго ўступлення ў сілу.

Папярэдні матэрыял
Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Аўторак. Абнаўляецца
Наступны матэрыял
Савет па правах чалавека ААН запатрабаваў вызваліць Сяргея Ціханоўскага

Iншыя матэрыялы