In English:
European Parliament: All EU sanctions against Russia must apply to Belarus
На русском языке:
Европарламент: «Все санкции ЕС против России должны распространяться на Беларусь»
Сёння Дэпутаты Еўрапарламента прынялі рэзалюцыю, якая асуджае тое, што рэжым Лукашэнкі дазволіў расійскім войскам і ўзбраенням перамяшчацца па тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваць паветраную прастору, дазапраўляцца і захоўваць боепрыпасы.
Дэпутаты лічаць, што рэжым у Беларусі нясе сумесную з РФ адказнасць за напад на Украіну з усімі юрыдычнымі наступствамі, якія вынікаюць з міжнароднага права. Таксама падкрэсліваецца, што ўсе санкцыі ЕС, уведзеныя супраць Расіі, павінны распаўсюджвацца і ў дачыненні да Беларусі і прымяняцца належным чынам «у тым ліку ва ўсіх будучых раўндах санкцый».
Дэпутаты ЕП таксама заклікалі краіны ЕС актыўна прымяняць прынцып універсальнай юрысдыкцыі і рыхтаваць судовыя справы супраць беларускіх службовых асоб, адказных ці датычных да гвалту і рэпрэсій, у тым ліку супраць самога Лукашэнкі.
Акрамя таго, дэпутаты Еўрапарламента ў рэзалюцыі ўказваюць на неабходнасць умацавання супрацоўніцтва ЕС з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, у тым ліку праз рэгулярныя сустрэчы на вышэйшым узроўні і надзейную фінансавую дапамогу.