На русском языке:
Фигурантов дела «Рабочага Руху» приговорили к срокам от 11 до 15 лет колонии
У Гомельскім абласным судзе 17 лютага вынеслі прысуд па «справе Рабочага Руху», перадае «Вясна». Дзесяць палітвязняў – Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагярыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль – прысуджаныя да тэрмінаў ад 11 да 15 гадоў калоніі. Таксама ўсім былі прызначаны штрафы ад 100 да 500 базавых велічыняў.
Пад вартай палітвязні ўтрымліваюцца прыкладна год і пяць месяцаў. Іх справа складалася з 38 тамоў, яго разглядалі больш за тры месяцы. Актывістаў абвінавацілі ў «здрады дзяржаве», «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання».
Акрамя таго, Сяргея Шэлеста, Уладзіміра Жураўку і Андрэя Пагярылу дадаткова абвінавацілі ў «паклёпе», а юрыста Аляксандра Капшуля ў «незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».
Менавіта Аляксандр Капшуль ужо 49 дзён трымае галадоўку, якую ён абʼявіў супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў СІЗА. Першыя некалькі дзён галадоўкі палітвязень не піў нават ваду.
Фігурантаў справы можна падтрымаць грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі па адрасе: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.