Міжнародны арбітражны суд у Гаазе абавязаў рэжым у Беларусі выплаціць амаль $22,5 мільёна расійскаму інвестару за экспрапрыяцыю ўласнасці і парушэнне стандартаў справядлівага звароту ў справе супраць «Маноліум-Працэсінг».
Гэта першае рашэнне з удзелам Беларусі ў інвестыцыйным арбітражы, вынік якога з’явіўся ў публічнай прасторы.
У 2017 годзе расійская кампанія ТАА «Маноліум-Працэсінг» ініцыявала арбітражны разгляд супраць Беларусі на падставе Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, паведамляе «Радыё Свабода». Кампанія патрабавала кампенсацыі за прамую шкоду на суму больш за 200 мільёнаў даляраў.
Сутнасць прэтэнзій кампаніі да беларускай дзяржавы ўзыходзіць да 2003 года, калі яна заключыла інвестыцыйны дагавор з Мінгарвыканкамам на забудову зямельнага ўчастка ў цэнтры Мінска. За гэта права да сярэдзіны 2011 года расейцам трэба было пабудаваць некалькі камунальных аб’ектаў. Але, па версіі Мінэканомікі Беларусі, «Маноліум-Працэсінг» шмат разоў парушыў нацыянальнае заканадаўства, у выніку чаго страціў права на забудову зямлі.