На русском языке:
Генерал Белоконев предложил убить сто человек в ответ на гибель сотрудника КГБ
Тэлеграм-канал «Спутнік. Беларусь» апублікаваў фрагмент інтэрв’ю былога кіраўніка Генштаба ВС Беларусі генерал-маёра Алега Белаконева, у якім ён прапанаваў забіць за аднаго загінулага супрацоўніка КДБ 20 ці 100 чалавек.
«У якіх сем’ях выхоўваліся гэтыя людзі. Я лічу, мы занадта мякка абыходзімся з імі і ім падобнымі. Чамусьці яны дзейнічаюць па-за межамі закона, а мы стараемся ўсё рабіць па законе. Па законе з імі гутарыць, па законе іх пераконваць, па законе іх ўгаворваць. А трэба, як Пуцін сказаў, мачыць у сарціры ўсіх: за аднаго 20, 100… Каб не было непанадна нікому. Магчыма груба, але шчыра», — сказаў былы кіраўнік Генштаба, а цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
Нагадаем, 28 верасня ў сталічнай кватэры на вуліцы Якубоўскага былі забітыя два чалавекі. Адзін з іх — супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк з пазыўным «Нірвана». Па паведамленнях ведамства, яго застрэліў ІТ-спецыяліст Андрэй Зэльцэр, які знаходзіўся ў кватэры са стрэльбай. Падчас штурму кватэры Зэльцэр быў забіты. Абставіны здарэння выклікаюць шмат пытанняў. У распаўсюджаным па дзяржаўных тэлеканалах відэа здымка здарэння вядзецца на 4 камеры: дзве з іх у людзей у цывільным, якія прадставіліся міліцыяй і яшчэ дзве — у кватэры Зэльцэра.