In English:
The General Staff of the Ukrainian Armed Forces claims that Iranian UAVs are located at Luninets airfield. The Belarusian Hajun doesn’t confirm this information
На русском языке:
Генштаб ВСУ заявляет про иранские БПЛА на аэродроме «Лунинец». «Беларускі Гаюн» не подтверждает это
Намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба брыгадны генерал Аляксей Громаў на сённяшнім брыфінгу заявіў, што РФ размясціла іранскія беспілотнікі на аэрадроме пад Лунінцам.
«Беларуская тэрыторыя працягвае выкарыстоўвацца агрэсарам для нанясення ракетных удараў па тэрыторыі Украіны. Асаблівая роля тут адводзіцца авіябазе ў раёне населенага пункта Лунінец Брэсцкай вобласці, дзе размяшчаюцца іранскія беспілотныя лятальныя апараты, а таксама пэўная колькасць іх аператараў», – сказаў Громаў.
Нагадаем, што такая ж інфармацыя распаўсюджвалася ў шэрагу ўкраінскіх тэлеграм-каналаў яшчэ на пачатку кастрычніка.
Ці можам мы пацвердзіць наяўнасць іранскіх БПЛА і запускі з аэрадрома ў Лунінцы? Не, не можам. Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» на працягу апошніх месяцаў ужо неаднаразова падкрэслівала, што няма ніводнага дакладнага пацверджання наяўнасці іранскіх БПЛА і запускаў іх з тэрыторыі РБ. Кажучы пра запускі, мы ўсё таксама не адмаўляем іх цалкам, і лічым, што адзінай верагоднай лакацыяй можа з’яўляцца беларуская частка чарнобыльскай зоны.
Кажучы пра размяшчэнне і запускі «Шахедаў» з аэрадрома ў Лунінцы, можам заявіць толькі адзін факт: мы штодня атрымліваем інфармацыю ад крыніц у тым раёне і ніводны з іх ні разу не зафіксаваў нават гукаў падобных на мапед (гук, характэрны для «Шахедаў»). Акрамя таго, у Лунінцы ў апошнія месяцы ідуць маштабныя будаўнічыя працы, і ваеннай тэхнікі там зараз практычна няма.
Вынік: на сённяшні дзень мы не пацвярджаем інфармацыю аб размяшчэнні іранскіх беспілотнікаў у «Лунінцы».