Google Фінансы зараз недаступныя ў Беларусі

Google Finance
1 хв.

In English: Google Finance is not available in Belarus
На русском языке: Google Финансы теперь недоступны в Беларуси

Выданне Dev.by піша, што ў Беларусі перастаў адчыняцца сэрвіс Google Фінансы.

Пры спробе адчыніць старонку з’яўляецца паведамленне: «Цяпер Google Фінансы недаступныя, бо некаторыя міжнародныя пастаўшчыкі дадзеных больш не падтрымліваюць ваш рэгіён. Калі ласка, правярайце наяўнасць новых абнаўленняў».

З дапамогай Google Finance можна было сачыць за курсамі валют, коштамі на акцыі міжнародных кампаній і іншай фінансавай інфармацыяй.

Папярэдні матэрыял
Аляксандр Лукашэнка размясціў на сваім сайце віншаванне на адрас народа Украіны з Днём незалежнасці.
Наступны матэрыял
Washington Post: 26 лютага кіраўнік МА РБ тэлефанаваў Рэзнікаву з прапановай аб капітуляцыі

Iншыя матэрыялы