«Гродна Азот» абыходзіць санкцыі ЕС праз кампаніі ў Сербіі і ААЭ, а таксама з дапамогай фірмы-пракладкі, якая належыць Гродзенскаму выканкаму

belchemoil.by
5 хв.

На русском языке: «Гродно Азот» обходит санкции ЕС через компании в Сербии и ОАЭ, а также с помощью фирмы-прокладки, которая принадлежит Гродненскому исполкому

Тыдзень таму мы пісалі, што на беларуска-літоўскай мяжы беларускія актывісты затрымалі дзве фуры з угнаеннямі падсанкцыйнага «Гродна-Азот». Гэта адбылося ўначы 14 лютага на пункце пропуску «Райгардас» (Прывалка).

Сёння гэтая гісторыя атрымала працяг, бо Беларускі расследвальніцкі цэнтр пры падтрымцы «Рабочага Руху» і літоўскага расследвальніцкага цэнтра Siena апублікаваў расследаванне аб тым, што падсанкцыйны «Гродна Азот» абыходзіць еўрапейскія санкцыі выкарыстоўваючы кампаніі з Сербіі і ААЭ.

Расследавальнікі высветлілі, што адна з такіх фірм-пракладак – «Грыком», дзе дырэктарам зʼяўляецца экс-супрацоўнік «Гродна-Азот» Віктар Русак, а сама фірма належыць Гродзенскаму выканкаму.

Журналісты знайшлі адразу два цікавыя дакументы:
1. Копія дагавора, згодна з якім «Грыкам» за ўзнагароджанне абавязуецца прадаваць прадукцыю «Гродна Азота».
2. Дагавор «Грыкома» з сербскай фірмай Wakler, паводле якога на працягу года «Грыкам» абавязваецца паставіць у Сербію карбаміду прыкладна на €20 млн.

Вось толькі нюанс у тым, што гэтыя ўгнаенні загружаюцца на тэрыторыі «Гродна Азота», а гэта ўжо абыход санкцый. Так, фуры спыненыя на беларуска-літоўскай мяжы ўначы 14 лютага везьлі карбамід менавіта ў Сэрбію, для фірмы Wakler.

Праўда, ні дырэктар Wakler, ні дырэктар «Грыкам» не далі выразных каментароў па гэтай сітуацыі.

Нагадаем толькі тое, што на сённяшні дзень «Гродна Азот» знаходзіцца пад санкцыямі: ЕС, ЗША, Швейцарыі, Японіі, Украіны, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, Сербіі, Албаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна і Нарвегіі.

Больш падрабязна з расследаваннем можна азнаёміцца тут.

YouTube-версія расследавання даступна тут.

Папярэдні матэрыял
Чарговае затрыманне за каментары ў падтрымку Украіны і штраф у $4000 за адмову прадаваць запчасткі акупантам
Наступны матэрыял
4 калоны з тэхнікай УС РБ уначы выдвінуліся ў бок мяжы з Літвой

Iншыя матэрыялы