Грузінскі Bank of Georgia пачаў масава закрываць рахункі беларусам без тлумачэнняў прычын?

Bank of Georgia
Абноўлена
Абноўлена: 23 снежня 2022 14:44
3 хв.

На русском языке: Грузинский Bank of Georgia начал массово закрывать счета беларусам без объяснений причин?

Шэраг тэлеграм-каналаў, сярод якіх @bankrollo, паведамляюць, што Bank of Georgia пачаў закрываць рахункі грамадзянам Беларусі і РФ.

Паведамляецца, што закрываюць рахункі тым, хто адкрыў іх ад 3 месяцаў да 4-х гадоў таму. Аб закрыцці рахункаў людзей апавяшчаюць праз СМС, пры гэтым ніякіх афіцыйных апавяшчэнняў на сайце грузінскага банка на дадзены момант няма.

Грузінскі Bank of Georgia пачаў масава закрываць рахункі беларусам без тлумачэнняў прычын?

Згодна з СМС, на вывад сродкаў даецца ад 2-х да 5 дзён. Акрамя гэтага, асобныя паведамленні прыходзяць аб закрыцці рахункаў і ў другім найбуйнейшым банку Грузіі – TBC.

Адной з прычын блакіроўкі рахункаў могуць быць аперацыі з крыптавалютай. У той жа час адзначым, што канкрэтныя кейсы закрыцця рахункаў беларусам у гэтым банку ў апошнія дні нам невядомыя. Калі вы з такім сутыкнуліся, то напішыце нам у @motolko_bot.

UPD. Тэлеграм-канал Tbilisi life апублікаваў каментар менеджара Bank of Georgia. Блакіроўкі закрануць тых, хто пераводзіў сабе на рахунак сюды або выводзіў з рахунку сродкі ў крыптавалюце. Пападаюць пад блакіроўкі усе, незалежна ад грамадзянства. Расіяне знаходзяцца ў топе такіх пераводаў.

Папярэдні матэрыял
Марка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» выйшла на 1-е месца ў галасаванні за марку года ад Белпошты.
Наступны матэрыял
Стала вядома, што на вайне загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Украіну

Iншыя матэрыялы