На русском языке:
Hesburger закрывает свои рестораны в Беларуси
Фінскі фаст-фуд Hesburger закрывае свае рэстараны ў Беларусі.
Пра гэта ў прэс-рэлізе кампаніі паведаміў гендырэктар Кары Салмела. Паведамляецца, што ўсе рэстараны сеткі спыняць працу ў Расіі і Беларусі з-за агрэсіі ў адносінах да Украіны.
«Мы зробім усё магчымае, каб як мага хутчэй зачыніць дзверы рэстаранаў у Расіі. Мэта — закрыць летам усе рэстараны ў Расіі і Беларусі», — сказаў Салмела.
Цяпер у Hesburger чатыры рэстараны ў Беларусі.