На русском языке:
Игорь Кизим назначен послом по особым поручениям по Беларуси
Пра гэта экс-амбасадар Украіны ў Беларусі паведаміў у Facebook.
«Рашэннем Міністра замежных справаў я прызначаны амбасадарам па асобых даручэннях па Беларусі. […] У спіс маіх абавязкаў, сярод іншага, уваходзяць пытанні, якія тычацца дэмакратычных сілаў Беларусі, як часткі беларускага грамадства, якое выступае супраць палітыкі цяперашняга кіраўніцтва Беларусі, у прыватнасці ў дачыненні да падтрымкі расейскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны. Спадзяюся, што мой досвед працы амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь спатрэбіцца ў гэтым», – напісаў Ігар Кізім.
Нагадаем, раней паведамлялася аб тым, што ўкраінскія ўлады прызначаць спецпрадстаўніка па працы з Беларуссю.