Інтэрфакс: Беларусь спыніла пастаўкі нафты ў Германію па «Дружбе»

Dreamy_Photos
3 хв.

In English: Interfax: Belarus stops supplying oil to Germany via Druzhba pipeline
На русском языке: Интерфакс: Беларусь перестала поставлять в Германию нефть по «Дружбе»

Выданне «Інтэрфакс» са спасылкай на расійскую статыстыку паведамляе, што са снежня Беларусь не пастаўляе нафту ў Германію па нафтаправодзе «Дружба».

Згодна з экспартным графікам пастаўкі нафты з Беларусі ў Германію праз «Дружбу» ў снежні павінны скласці 151,6 тыс. тон. Аднак паводле статыстыкі, па стане на 7 снежня, нафта ў гэтым месяцы не экспартавалася. Усяго план паставак на IV квартал прадугледжваў экспарт 450 тыс. тон нафты з Беларусі ў Нямеччыну, а фактычны аб’ём паставак склаў 289,3 тыс. тон, ці 87% ад графіка.

Варта адзначыць, што экспартам нафты з Беларусі займаецца «Беларуснафта», якая трапіла ў 5-ы пакет санкцый ЕС.

Папярэдні матэрыял
Палітолаг Аляксандр Фядута пераведзены ў СІЗА нумар 1 на Валадарскага
Наступны матэрыял
Літоўская чыгунка расказала, пры якіх умовах спыніць вазіць беларускі калій

Iншыя матэрыялы