In English:
Italian Pirelli Group stops its partnership with BMZ
На русском языке:
Pirelli Group прекращает коммерческие отношения с БМЗ из-за нарушений прав рабочих
Прафесійны саюз беларусаў Брытаніі паведамляе, што 23 снежня вядучы сусветны вытворца шын Pirelli Group вырашыў спыніць партнёрства з БМЗ.
Пасля некалькіх месяцаў размоў і праверкі сітуацыі з правамі супрацоўнікаў Беларускага металургічнага завода (БМЗ), вядучы сусветны вытворца шын, 23 снежня 2021 года, пацвердзіў Прафесійнаму саюзу беларусаў Вялікабрытаніі, што Pirelli Group вырашыў «спыніць камерцыйныя зносіны з БМЗ».
Ліст ад Pirelli Group / Прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі
Pirelli Group вырабляе шыны, таксама і для гонак Формулы-1 і з’яўляецца адным з асноўных кліентаў Belmet GmbH, аўстрыйскай даччынай кампаніі БМЗ.
Нагадаем, што ў чэрвені шведская Scandia Steel вырашыла «паступова выключыць БМЗ як пастаўшчыка і прыпыніць будучыя замовы на закупку БМЗ». У ліпені аналагічнае рашэнне прыняла кампанія Yokohama Rubber Group. Французская Michelin па-ранейшаму расследуе парушэнні правоў супрацоўнікаў на БМЗ.