Камандаванне ВПС РБ адправіць вайскоўцаў на курсы па НЛП?

МО РБ
4 хв.

На русском языке: Командование ВВС РБ отправит военных на курсы по НЛП?

«Беларускі Гаюн» высветліў, што ў плане дзяржаўных закупак на 2024 год, якія збіраецца правесці камандаванне ВПС РБ і войскаў СПА, прысутнічае закупка курсаў па павышэнні кваліфікацыі – «Нейралінгвістычнае праграмаванне».

Камандаванне ВПС РБ адправіць вайскоўцаў на курсы па НЛП?

Згодна з даступнай інфармацыяй, гэтыя курсы збіраюцца праводзіць для вайскоўцаў з лютага па чэрвень 2024 года, і на гэта з бюджэту будзе выдаткавана 4340 рублёў ($ 1340).

З якой мэтай кіраўніцтва ВПС РБ адпраўляе падначаленых на гэтыя курсы, дзе з імі будуць працаваць адкрыта псеўданавуковымі метадамі, не зразумела. Магчыма, лётчыкаў хочуць навучыць нейкім метадам замбавання / выклікання «правільных ідэй» сваім суразмоўцам ці жадаюць мацней замбаваць іх саміх.

Папярэдні матэрыял
Літва з сакавіка закрые памежныя пераходы «Райгардас» і «Лаварышкес». Застануцца толькі два
Наступны матэрыял
Лукашэнка, верагодна, пра адсутнасць асенізацыйнай машыны ў Мачулішчах: «Сёння гэта найважнейшы элемент стрымлівання любога суперніка»

Iншыя матэрыялы