На русском языке:
Канада расширила санкции против режима в Беларуси
Пад санкцыі патрапілі 21 фізічная асоба, большасць з якіх — гэта «суддзі» і начальнікі калоній:
- Руслан Машадзіеў — начальнік ВК № 1, Наваполацк;
- Сяргей Карчэўскі — начальнік рэжымнай часткі ВК № 17, Шклоў;
- Святлана Бандарэнка — суддзя Вярхоўнага суда;
- Раман Бізюк — старшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Мінска;
- Андрэй Тарасевіч — суддзя суда Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці;
- Ганна Асіпенка — суддзя суда Бабруйскага раёна і горада Бабруйска, Магілёўская вобласць;
- Сяргей Маслюкоў — начальнік выхаваўчай калоніі, Бабруйск;
- Яўген Бубіч — начальнік ВК № 2, Бабруйск;
- Юрый Васілевіч — начальнік ВК № 14, Навасады;
- Аляксандр Карніенка — экс-начальнік ВК № 17, Шклоў;
- Андрэй Пальчык — экс-начальнік ВК №1, Наваполацк;
- Аляксандр Кароль — старшы пракурор аддзела Генеральнай пракуратуры;
- Міхаіл Мурашкін — экс-намеснік начальніка міліцыі — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Жодзінскага ГАУС Мінскага раёна;
- Мікалай Максімовіч — намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінскага аблвыканкама;
- Валянціна Зянкевіч — суддзя Мінскага гарадскога суда;
- Зінаіда Балабалава — суддзя суда Наваполацка;
- Галіна Кніжонак — суддзя суда Мазырскага раёна Гомельскай вобласці;
- Ганна Лявусік — суддзя суда Ленінскага раёна Гродна;
- Генадзь Кудласевіч — суддзя суда Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці;
- Іна Паўлоўская — суддзя суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы;
- Дзмітрый Бубенчык — суддзя суда Гомельскага раёна.
Гэтыя санкцыі з’яўляюцца адказам на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, якія працягваюцца пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, паведамляе МЗС Канады.
Пра санкцыі было аб’яўлена ў рамках візіту ў Атаву нацыянальнай лідаркі Святланы Ціханоўскай. Яны ўведзеныя ў адказ на сістэматычныя злоўжыванні, якія здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі, і пераслед беларусаў, якія пратэстуюць супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года.
Абвешчаныя сёння санкцыі накіраваныя супраць цяперашніх і былых высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў, у тым ліку супрацоўнікаў сілаў бяспекі, пракурораў, супрацоўнікаў судовай сістэмы і адміністратараў папраўчых і «выхаваўчых» калоній, якія былі датычныя да падаўлення права беларусаў на мірныя пратэсты. Гэтыя людзі былі датычныя ці ўдзельнічалі ў адвольных арыштах і затрыманнях, жорсткасці, запалохванні і празмерным ужыванні сілы супраць беларусаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікаваных выбараў, а таксама жорсткага абыходжання з імі пасля таго, як іх несправядліва судзілі, прысудзілі і заключылі ў турму. Еўрасаюз ужо ўвёў санкцыі супраць гэтых асоб.
Канада застаецца цвёрдай у сваёй прыхільнасці правам беларусаў і працягне працаваць са сваімі міжнароднымі партнёрамі, каб пакласці канец парушэнням правоў чалавека і гвалту супраць пратэстоўцаў, актывістаў і журналістаў у Беларусі.