На русском языке:
Ни один из каналов силовиков и пропаганды на самом деле не знает, что происходит в Лельчицах, и вот почему
Проста цяпер мы бачым, што ў прапаганды, каналаў сілавікоў і ў чыноўнікаў з Лельчыцаў няма ніякай сінхранізацыі – кожны кажа розныя рэчы, дае куцую інфармацыю, ды яшчэ і з вялізнымі затрымкамі.
Лельчыцкая раёнка паведаміла аб увядзенні рэжыму КТА яшчэ ў 10:38 раніцы. «МатолькаДапамажы» апублікаваў інфармацыю ў 12:11, а каналы сілавікоў і прапаганды пачалі пісаць пра гэта толькі пасля таго, як напісалі мы і іншыя незалежныя СМІ.
Прычым каналы сілавікоў проста паўтарылі словы раёнкі, не дадаючы ніякай інфармацыі, амаль праз 2 гадзіны ў 12:29, а Белта прачнулася наогул у гадзіну дня і паўтарыла роўна тое ж, што было сказана ў канале газеты Лельчыц яшчэ раніцай.
Пры гэтым чыноўнікі Лельчыцкага райвыканкама заяўляюць, што «ў іх праходзяць вучэнні і ўсё спакойна» – гэта значыць увогуле не тое, што заяўляе прапаганда.