In English:
Kavaleuski: The passport project for Belarusians is supported by the European Commission, there are already preliminary agreements on this topic
На русском языке:
Ковалевский: Проект паспорта для беларусов поддерживается Еврокомиссией, есть предварительные договорённости по этой теме
Прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі на прэс-канферэнцыі Абʼяднанага пераходнага кабінета Беларусі раскрыў некалькі падрабязнасцей пра распрацоўку новага пашпарта для беларусаў.
Па словах Кавалеўскага, над распрацоўкай дакумента ўжо папрацавала група дызайнераў і геральдыстаў, ідэю пашпарта падтрымалі спонсары.
«Ён робіцца не толькі для пацвярджэння беларускага грамадзянства, але для міжнародных паездак. Мы шмат кансультаваліся з міжнароднымі партнёрамі, каб яны пацвердзілі перспектыўнасць ідэі. Ёсць папярэднія дамоўленасці па гэтай справе, але не магу раскрываць усе дэталі. Праект падтрымліваецца Еўракамісіяй, але поспех залежыць ад таго, ці атрымаем мы падтрымку ад асобных дзяржаў», – сказаў Кавалеўскі.
Пра візыт міністра замежных справаў Венгрыі у Мінск
Таксама Валерый Кавалеўскі адказаў на пытанне пра візіт кіраўніка МЗС Венгрыі Петэра Сіярта ў Беларусь:
«Вядома, гэта адыход ад палітыкі, якая праводзіцца краінамі ЕЗ з 2020 года. Але гэта крок асобнай краіны, урад якой чыноўнікі ўжо не раз дэманстравалі сваю прыхільнасць у т.л. рэжыму Пуціна. Таму мы не можам сказаць, што гэта змена ўсёй палітыкі ЕЗ».
Пра спробы рэжыму патрапіць у Савет бяспекі ААН
Акрамя таго, Валерый Кавалеўскі расказаў пра барацьбу з рэжымам на міжнародных пляцоўках:
«Наша задача – спыніць Лукашэнку на выбарах у Раду бяспекі ААН. Супрацьстаянне з рэжымам часам адбываецца на незаўважных пляцоўках. Таму мы гэта робім, каб забраць у рэжыму манаполію прадстаўляць імя беларускага народа на міжнародных пляцоўках».