На русском языке:
«Кибер-партизаны» заявили о взломе базы данных ФСЗН
«Кібер-партызаны» ў сваім тэлеграм-канале паведамілі, што ў рамках аперацыі «Спека» ім удалося ўзламаць базу даных ФСАН. Гэта 19-ы па ліку ўзлом хакерамі дзяржаўных баз даных і сістэм.
У сетку трапілі скрыншоты з данымі, якія, як мяркуецца, паказваюць афіцыйнае месца працы і адлічэнні ў ФСАН Рыгора Азаронка, Дзмітрыя Баскава, Аляксандра Шакуціна і іншых. Рэдакцыя motolko.help паглядзела на гэтыя даныя.
Рыгор Азаронак
Паводле даных «Кібер-партызан», у 2020 годзе журналіст тэлеканала СТБ Рыгор Азаронак зрабіў адлічэнні ў ФСАН у памеры 13 455 руб. 53 кап. Годам раней, у 2019 годзе, амаль у два разы менш – 7677 руб. 07 кап.
Ілюстрацыя: Кібер-партызаны
Рыгор Азаронак – вядучы тэлеканала СТБ, у якіх адкрыта падтрымлівае дзейную ўладу і герой шматлікіх скандальных гісторый. У лістападзе 2020 года падчас здымак чарговага сюжэту, яго двойчы ўдарыла жанчына, за што была асуджаная на два гады хатняй «хіміі». У пачатку ліпеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што спецслужбы папярэдзілі спробу выкрадання і забойства Азаронка. Пасля пра гэта быў паказаны сюжэт на тэлебачанні.
Наталья Эйсмонт
У 2019 годзе адлічэнні ў ФСАН прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі склалі 52 463 руб. 60 кап. Мяркуючы па апублікаваных даных, Наталля Эйсмант прапісана ў Малінаўцы. Ужо ў 2020 годзе яна будзе прапісана па вуліцы Ратамскай. Па інфармацыі «Кібер-партызан», Эйсмант належыць кватэра ў ЖК «Алімпік-парк» плошчай 118, 4 кв.м.
Ілюстрацыя: Кібер-партызаны
Наталля Эйсмант – часты герой зліваў. Запісы тэлефонных размоў, удзельнікам якіх яна, як мяркуецца, з’яўляецца, неаднаразова з’яўляюцца ў сетцы. У іх абмяркоўваюцца рэйды ў пратэстныя двары і зразанне стужак.
Іван Эйсмант
У 2019 годзе Іван Эйсмант, муж Наталлі Эйсмант, афіцыйна працаваў у трох месцах. Гадавыя адлічэнні ў ФСАН ад працы ў «Белтэлерадыёкампаніі» склалі 24 920 руб. За працу ў БДУ – 275 руб. 38 кап. Таксама ў базе ФСАН адлічэнні ад ГрДУ ім. Янкі Купалы – усяго 50 руб. 96 кап. Паводле зліваў, у 2019 годзе старшыня «Белтэлерадыёкампаніі» ў Гродне, а ўжо ў 2020 годзе, пры заключэнні дагавора на права пажыццёвага атрымання ў спадчыну зямельнага ўчастка – у Мінску на вуліцы Ратамскай.
Ілюстрацыя: Кібер-партызаны
Іван Эйсмант — пад санкцыямі Еўрасаюза са снежня 2020 года. За парушэнні правоў чалавека і адказнасць за распаўсюджванне прапаганды ў дзяржаўных СМІ і падтрымку рэжыму Лукашэнкі.
Дзмітрый Баскаў
Больш за ўсё інфармацыі «Кібер-партызаны» сабралі па Дзмітрыю Баскаву. Яны датуюцца 2016-2017 гадамі. За працу ў дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай БФСТ «Дынама» ў 2016 годзе Баскаў зрабіў адлічэнні ў ФСАН у памеры 181 911 058 руб. 85 кап. (у 2016 годзе прайшла дэнамінацыя беларускага рубля, – заўв. рэд.). У 2017 годзе ў гэтым жа месцы працы – за год 40971 руб. 59 кап. А вось за працу ў 2017 годзе ў Цэнтральным фізкультурна-аздараўленчым цэнтры адлічэнні склалі ўсяго 562 руб. 47 кап.
Ілюстрацыя: Кібер-партызаны
Дзмітрый Баскаў у 2020 годзе браў удзел у рэйдах па пратэстных дварах. Яго можна даведацца па відэа, якое здымалі жыхары двароў. Паводле журналісцкіх расследаванняў і даных ByPol, Баскаў быў на Плошчы Пераменаў, калі там збілі Рамана Бандарэнку, які пасля памёр у шпіталі.
Аляксандр Шакуцін
Бізнэсовец Аляксандр Шакуцін, паводле зліваў «Кібер-партызан», у 2019 годзе перавёў у лік ФСАН 60 462 руб. 72 капейкі, працуючы на «Амкадоры».
Ілюстрацыя: Кібер-партызаны
У снежні 2020 года Шакуцін трапіў у трэці пакет санкцый Еўрасаюза. Характэрна, што ў 2019 годзе ягоны пашпарт, выдадзены ў жніўні 2007 года, быў несапраўдны для паездак у краіны Шэнгенскай зоны.
Аляксей Якубовіч
Аляксей Якубовіч у 2018 годзе працаваў у «Белтэлекаме» і яго гадавыя адлічэнні ў ФСАН складалі 39 711 руб. 55 кап. Але ў 2019 годзе ў Якубовіча месцам працы ўжо значыцца Адміністрацыя ПВТ. Пры гэтым адлічэнні скараціліся амаль у тры разы і склалі 12198 руб. 52 кап. Магчыма, гэта звязана з ільготамі, якімі карыстаюцца рэзідэнты ПВТ.
Ілюстрацыя: Кібер-партызаны
Аляксей Якубовіч – сын былога галоўнага рэдактара газеты «Савецкая Беларусія» і медыяхолдынгу «Беларусь сёння». Да 2013 года працаваў на «Камунарцы».
Наталля Баярская
Наталля Баярская – начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама. У 2019 годзе яе гадавыя адлічэнні ў ФСАН склалі 18293 руб. 37 кап.
Ілюстрацыя: Кібер-партызаны
Баярская перыядычна дае каментарыі СМІ па пытаннях аховы здароўя. У маі 2020 года Баярская актыўна выступала на СТБ, каментуючы сітуацыю з COVID-19.