Кіраўнік галоўнага ўпраўлення КДБ і пасол Беларусі ў Карэі выступіў на канферэнцыі спецслужбаў у Сеуле

GIS
9 хв.

In English: The head of the KGB main directorate and the Ambassador of Belarus to Korea speaks at intelligence services conference in Seoul
На русском языке: Руководитель главного управления КГБ и посол Беларуси в Корее выступил на конференции спецслужб в Сеуле

13 снежня ў сталіцы Паўднёвай Карэі стартавала 4-я глабальная канферэнцыя спецслужбаў Global Intelligence Summit (GIS), на якую запрашаюцца эксперты ў разведцы і дзяржбяспецы з розных краін свету.

У лік спікераў, запрошаных на мерапрыемства сёлета ўвайшлі: экс-кіраўнік місіі ЦРУ ў Карэі Эндру Кім, былы старшыня Нацыянальнай разведвальнай рады ЗША Грэгары Трэвертан і экс-амбасадар ЗША ў Паўднёвай Карэі Кэтлін Стывенс.

Канферэнцыя стартавала са спецыяльнай сэсіі на тэму «Інфармацыя і рэгіянальны свет» з удзелам былых кіраўнікоў разведвальных службаў, а таксама замежных экспертаў па бяспецы, якія абмеркавалі, у тым ліку, магчымасці заканчэння вайны паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй. Адметна, што адным са спікераў быў амбасадар РБ у Паўднёвай Карэі Андрэй Чарнецкі.

Кіраўнік галоўнага ўпраўлення КДБ і пасол Беларусі ў Карэі выступіў на канферэнцыі спецслужбаў у Сеуле

Андрэй Чарнецкі на канферэнцыі Global Intelligence Summit / GIS

У сваёй прамове, ён казаў пра COVID-19, праблемы гандлёвых войнаў паміж звышдзяржавамі, пра неабходнасць супрацоўніцтва спецслужбаў і мірнага пагаднення аб заканчэнні вайны на Карэйскім паўвостраве.

«Спосабам камунікацыі паміж дзяржавамі з’яўляецца супрацоўніцтва спецслужбаў. […] Галоўным напрамкам тут з’яўляецца абмен інфармацыяй адносна рэальных і патэнцыйных пагроз, пошуку сумесных рашэнняў па спрэчных пытаннях і агульных праблемах, дзяліцца сваім бачаннем фактару дэстабілізацыі — гэта тое, што павышае магчымасць іх [праблем] прадбачання і нейтралізацыі, дапамагае выпрацаваць сумесныя спосабы іх пераадолення. […] Урад РБ цалкам падтрымлівае нядаўнюю ініцыятыву прэзідэнта Паўднёвай Карэі Мун Джэіна афіцыйна скончыць карэйскую вайну. Заключэнне мірнага пагаднення можа ўнесці неацэнны ўклад у далейшае развіццё эканамічнага супрацоўніцтва », — сказаў Чарнецкі.

Хто такі Андрэй Чарнецкі?

Андрэй Чарнецкі быў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом РБ у Рэспубліцы Карэя 20 верасня 2021 года. Паводле інфармацыі на сайце пасольства, у 1992 годзе ён скончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Электрычныя сістэмы», а пасля нейкі час быў выкладчыкам у сваёй альма-матэр.

З 1997 па 2021 год у яго біяграфіі значыцца «вайсковая служба ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Вядома, што ў гэты час ён узначальваў галоўнае ўпраўленне КДБ. Верагодна, гэтым і тлумачыцца тое, што падчас назначэння на пасаду пасла, дзяржСМІ нічога не пісалі пра яго біяграфію.

Калі вам вядомыя падрабязнасці пра біяграфію пасла РБ у Паўднёвай Карэі ці любая іншая інфармацыя пра дзейнасць паслоў афіцыйнага Мінска – напішыце нам у @motolko_bot ці ў форму для сувязі.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская і дэмакратычныя сілы Беларусі правядуць перамовы з кіраўніцтвам ЕС
Наступны матэрыял
BYPOL: На месца Кубракова могуць паставіць экс-камандзіра ўнутраных войскаў

Iншыя матэрыялы