На русском языке:
Источники: задержания травматологов начались и в Минске
Паступае інфармацыя, што ўчора мог быць затрыманы загадчык рэабілітацыйнага аддзялення для траўматолага-артапедычных хворых 11-й ГКБ, траўматолаг-артапед — Алег Ліпніцкі.
Учора выданне «Зеркало» паведамляла, што па іх інфармацыі па ўсёй краіне затрыманыя ад 25 да 50 лекараў-траўматолагаў. Па папярэдняй інфармацыі, іх падазраюць па артыкуле 430 КК РБ «Атрыманне хабару».
Нам таксама вядома, што сярод затрыманых ёсць і загадчык траўматалагічнага аддзялення Ваўкавыскай ЦРБ — Яўген Саўко. Па нашай інфармацыі, ён быў затрыманы ў суботу, 26 сакавіка.
Акрамя таго, паведамляюць, што затрыманні могуць быць звязаныя з закрыццём і крымінальнымі справамі па некалькіх фірмам-пастаўшчыкам артапедычных «расходнікаў» (пратэзы, сродкі фіксацыі).