На русском языке:
Кыргызстанские журналисты проверили компании из расследования о контрабанде беларусских пиломатериалов в ЕС: это фирмы-призраки
На днях Беларускі расследвальніцкі цэнтр апублікаваў расследаванне, згодна з якім пасля ўвядзення санкцый ЕС на прадукты дрэваапрацоўкі з Беларусі, экспарт драўніны з Беларусі ў ЕС пачаў ісці кантрабандным шляхам праз Казахстан і Кыргызстан.
У расследаванні фігуравалі такія кампаніі, як «Сертыфікат Кейджы», «Агра Кейджы», «СК Гранд», «Адміт» і іншыя. Яны даюць беларускім вытворцам піламатэрыялаў магчымасць атрымліваць на сваю прадукцыю фальшывыя кыргызстанскія сертыфікаты, з якімі можна бесперашкодна прайсці мытню ЕС.
Тэму расследавання працягнуў тэлеканал «Настоящее время. Азия».
У органе па сертыфікацыі «Кыргызстандарт» журналістам паведамілі, што яны не выдалі ніводнага сертыфіката на вышэйзгаданую прадукцыю і ўвогуле беларускае расследаванне стала для іх «вялікай навіной». І адзначылі, што акрамя «Кыргызстандарт» на тэрыторыі краіны дзейнічае больш за 20 прыватных органаў па сертыфікацыі.
Далей больш, журналісты вырашылі праверыць інфармацыю па фірме «Сертыфікат Кейджы» і высветлілі, што яна нават не была акрэдытаваная спецыяльным дзяржорганам па рэгістрацыі сертыфікатараў, гэта значыць гэта фірма-прывід.
А што па іншых кампаніях?
«Агра Кейджы». У кампаніі няма нават сайта, а ў пошукавых сістэмах няма ніякіх кантактаў. Аднак у рэестры Мінюста Кыргызстана ўказаны адрас іх рэгістрацыі. Журналісты туды прыехалі і ўбачылі не офіс буйнога пастаўшчыка дрэва ў ЕС, а звычайны прыватны дом з таблічкай на плоце «Асцярожна, злы сабака». Як вы разумееце, прадстаўнікі кампаніі, а дакладней жыхары дома да журналістаў не выйшлі.
«Адміт». У гэтай фірмы сайт ужо ёсць, там сказана, што яны атрымліваюць штогод больш за 40 000 тон драўняных адходаў, хоць заснаваны ўсяго 5 месяцаў таму. Ну добра, журналісты прыехалі па адрасе з іх сайта і… буйнога прадпрыемства па перапрацоўцы дрэва там няма.
Звязацца з прадстаўніком фірмы ўсё ж удалося, ён паведаміў, што кампанія ў працэсе пераезду і пакуль не можа паказаць вытворчасць. І дадаў:
«Рээкспарту беларускай прадукцыі ў нас ніколі не было і мы гэтым не займаліся. У нас вытворчасць знаходзіцца ў Кыргызстане. Мы сапраўды з’яўляемся буйнымі вытворцамі і я не ведаю, што тамака за расследаванне такое. Адно магу сказаць дакладна, што мы працуем сумленна і ў нас усё добра».
Зрэшты, журналісты не атрымалі зразумелых каментароў па расследаванні ні ад чыноўнікаў міністэрства эканомікі, ні ў міністэрства сельскай гаспадаркі Кыргызстана.
Расследаванне аб кантрабандзе беларускіх піламетарыялаў у ЕС чытайце тут.< /a>