In English:
Latvia will close one of the border crossings with Belarus
На русском языке:
Латвия закроет один из погранпереходов с Беларусью
Згодна з распараджэннем, ухваленым урадам Латвіі сёння, 19 верасня, памежны пераход «Сілене» на беларуска-латвійскай мяжы прыпыняе сваю працу. Мэтай закрыцця пункта пропуску ўказана забеспячэнне недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы і прадухіленне пагрозы дзяржаве, звязанай з нелегальнай міграцыяй.
У той жа час, пункт пропуску «Патэрніекі» працягне сваю працу, каб дазволіць ажыццяўляць грузаперавозкі, тэрміновыя паездкі, звязаныя з выкананнем працоўных абавязкаў, па гуманітарных прычынах, а таксама з прычыны форс-мажорных абставін.
Дапоўнена (15:03). Дзяржпагранкамітэт РБ заявіў, што афіцыйнага апавяшчэння з латвійскага боку аб закрыцці пункта пропуску «Сілене» не паступала. Пункт пропуску з беларускага боку «Урбаны» працягвае працу.