На русском языке:
Лельчицкий райисполком успокаивает, что в городе «идут учения». Но даже по закону исполком не может что-либо знать о проведении КТО
Сёння стала вядома аб правядзенні ў Лельчыцах контртэрарыстычнай аперацыі. Пры гэтым пра яе афіцыйна не аб’яўлялі да таго, як пра гэта напісала мясцовая раёнка і незалежныя СМІ.
Чыноўнікі райвыканкама заяўляюць, што ў іх «проста вучэнні МНС», але калі дапусціць, што там сапраўды праходзіць контртэрарыстычная аперацыя, то ўсё, што адбываецца на гэтай тэрыторыі, рэгулюецца законам «Аб барацьбе з тэрарызмам» – гэта значыць, што мясцовы райвыканкам проста можа нічога не ведаць.
Пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі ўсю інфармацыю распаўсюджвае толькі КДБ і бярэ зону правядзення аперацыі пад поўны кантроль, а мясцовым органам (выканкаму) застаецца толькі адно – прадастаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу сілавікам, якія могуць:
- рэгуляваць рух у зоне КТА,
- затрымліваць людзей,
- уваходзіць (і выломліваць дзверы) любых памяшканняў,
- выкарыстоўваць тэлефоны і кампʼютары грамадзян, дзяржорганаў і іншых арганізацый.
Таму, калі гаворка сапраўды ідзе пра КТА, то Лельчыцкі райвыканкам увогуле зараз не кантралюе сітуацыю ў населеным пункце = не можа дакладна сказаць, што там адбываецца.