На русском языке:
Лицею БГУ присвоят имя Феликса Дзержинского
Стала вядома, што ўчора адбылася сустрэча дырэктара Ліцэя Тацяны Мамчыц з кіраўніцтвам БДУ.
На ёй Мамчыц перадала рэктару БДУ «калектыўны зварот супрацоўнікаў Ліцэя з прапановай аб прысваенні навучальнай установе імя Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага».
Фелікс Дзяржынскі — бальшавік, адзін са стваральнікаў савецкіх спецслужбаў ВЧК, якія пазней ператварыліся ў НКУС і КДБ. Таксама Дзяржынскі ўдзельнічаў у распрацоўцы і стварэнні сетак савецкіх канцлагераў. Гэта далёка не апошні раз, калі ў Беларусі ўвекавечваюць імя ката і забойцы, вінаватага ў смерцях тысяч беларусаў.