Ліст, відэапаведамленне і жоўтая бірка: Што можна зрабіць да Дня палітвязняў 21 траўня?

Вясна
4 хв.

На русском языке: Письмо, видеосообщение и желтая бирка: Что можно сделать ко Дню политзаключенных 21 мая?

21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 загінуў палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак. У памяць Вітольда праваабаронцы «Вясны» летась абвясцілі Дзень палітвязняў у Беларусі, які ў гэтым годзе пройдзе ўжо ў другі раз.

Ліст, відэапаведамленне і жоўтая бірка: Што можна зрабіць да Дня палітвязняў 21 траўня?

Таксама праваабаронцы падрыхтавалі спіс таго, што кожны можа зрабіць да Дня палітвязняў:

  • Арганізаваць ці далучыцца да акцыі падтрымкі беларускіх палітвязняў у вашым горадзе. Ужо на дадзены момант вядома, што акцыі 21 траўня адбудуцца больш чым у 30-і гарадах.
    Афішу глядзіце тут.
  • Начапіць на адзенне папяровую птушку з прозвішчам палітзняволенага ці жоўтую бірку, якая з’яўляецца сімвалам гэтага дня, бо менавіта жоўтай «экстрэмісцкай» біркай пазначаюць палітзняволеных у калоніях
  • Зачытаць на відэа ліст ад палітвязня і выкласці ў сацсетках з хэштэгам #дзеньпалітвязняў
  • Напісаць ліст палітвязню і апублікаваць яго ў сацсетках з хэштэгам #лістыпалітвязням (даслаць ліст можна анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці)
  • Падтрымаць палітвязняў іншым спосабам: пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай, падтрымкай сям’і
  • Прыдумаць і рэалізаваць іншае дзеянне на знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.
  • Акрамя таго, можна надрукаваць ліст (постэр) фармата А3 і прыйсці з ім і далучыцца да акцыі. Лісты можна спампаваць тут.
Папярэдні матэрыял
У Беларусь аднавілася перакідка эшалонаў УС РФ: прыбылі мінімум 3 эшалоны
Наступны матэрыял
Прапаганда выдаліла ўзгадванне кантактаў Галоўчанкі з іранцамі на MILEX-2023

Iншыя матэрыялы