Літва ініцыюе праверку па факце расследавання, што Юрый Чыж з літоўскім партнёрам зарабілі больш за $5 мільярдаў на Беларусі, прадаючы нафтапрадукты пад выглядам растваральнікаў

спутник
4 хв.

На русском языке: Литва инициирует проверку по факту расследования, что Юрий Чиж с литовским партнёром заработали более $5 миллиардов на Беларуси, продавая нефтепродукты под видом растворителей

Два тыдні таму Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў расследаванне аб тым, як некалі галоўны «кашалёк» Лукашэнкі Юры Чыж разам са сваім літоўскім партнёрам Вітольдам Тамашэўскім зарабілі мільярды на танных расейскіх нафтапрадуктах, прадаючы іх пад выглядам растваральнікаў.

Цяпер стала вядома, што інфармацыю з расследавання перададуць у службу расследавання фінансавых злачынстваў і ў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы.

«Апублікаванае журналісцкае расследаванне выклікае сур’ёзную трывогу, паколькі яно раскрывае схему вялізнага абʼёму, у цэнтры якой знаходзяцца так званыя «кашалькі» беларускага рэжыму, а разам з імі працуюць і грамадзяне Літвы», – сказаў кіраўнік Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Літоўскага парламента Лаўрынас Кашчунас.

Папярэдні матэрыял
«Плаціць не стану пакуль не пачнуць «рукі выкручваць»: як беларусы ставяцца да транспартнага падатку?
Наступны матэрыял
Ценявыя дыпламаты: 11 беларускіх ганаровых консулаў, якія ўзбагаціліся выкарыстоўваючы свой статус

Iншыя матэрыялы