In English:
Lithuania won’t ban Belarusians from obtaining citizenship and buying property?
На русском языке:
Литва не будет запрещать беларусам получать гражданство и покупать недвижимость?
Камітэт Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне абнавіў законапраект аб устанаўленні абмежавальных мер адносна ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Як паведамляе BNS, зараз з законапраекта выключаныя:
- Абмежаванні на набыццё нерухомасці ў Літве грамадзянамі Беларусі;
- Абмежаванні ў атрыманні літоўскага грамадзянства для беларусаў. Цяпер гэтае абмежаванне распаўсюджваецца толькі на грамадзян Расіі.
«Абмежаванні на атрыманне грамадзянства і відаў на жыхарства грамадзянамі Беларусі таксама выключаныя з праекту. Для расіян яны захаваюцца», – сказана на сайце BNS.
У той жа час Delfi піша, што сябры камітэта таксама падтрымалі прапанову адтэрмінаваць уступленне ў сілу абмежавання на выдачу ВНЖ беларусам да 1 ліпеня 2023 года.
Таксама яны пішуць, што прапанова не абмяжоўваць прыём заявак на грамадзянства ад беларусаў і расіян, была адхілена. Хаця BNS паведамляе, што абмежаванне на атрыманне грамадзянства на беларусаў распаўсюджвацца не будзе.
Таксама Delfi піша, што ў чацвер па прадстаўленых законах парламент будзе галасаваць у апошні раз. Хоць разгляд законапраекта XIVP-2496(2) выкраслены з парадку дня паседжання сейма Літвы на 30 сакавіка.
Такім чынам, версіі двух СМІ кардынальна адрозніваюцца.
UPD. Сейм Літвы перанёс галасаванне па законапраекце з абмежаваннямі для беларусаў і расіян на 4 красавіка.