In English:
Lebanon minister asks travel agencies not to promote Belarus as tourist destination
На русском языке:
Ливанский министр просит турфирмы не продвигать Беларусь как туристическое направление
Міністр турызму Лівана Валід Насар сёння даў указанні турыстычным агенцтвам краіны не рэкламаваць Беларусь як турыстычны напрамак, каб скараціць патокі нелегальнай міграцыі, паведамляе Міжнародная ліванская радыёвяшчальная карпарацыя.
Такое рашэнне было прынятае з-за пагаршэння ўмоваў на беларуска-польскай мяжы пасля прытоку ў Беларусь мігрантаў пад выглядам турыстаў з Блізкага Усходу. Сярод людзей, якія жадаюць патрапіць у краіны ЕС праз мяжу з Польшчай — жыхары Усходу і афрыканскіх краін. Яны выкарыстоўвалі Міжнародны аэрапорт імя Рафіка Харыры ў Бейруце, каб на рэйсах авіякампаніі «Белавія» трапіць у Беларусь, — адзначыў Насар.
Генеральны дырэктар грамадзянскай авіяцыі Лівана Фадзі эль-Хасан накіраваў унутраны дакумент авіякампаніям і наземным перавозчыкам. У ім гаворыцца пра абмежаванні на выезд з Ліванскай Рэспублікі ў Беларусь.