Яшчэ заўчора пра гэта паведамляў канал «Паглядзі, брахня?». Цяпер жа інфармацыя знайшла дадатковыя пацверджанні.
Па нашых звестках, у рамках гэтага візіту ён наведае і мясцовы гарналыжны курорт Амірсай. Акрамя таго, на вуліцах Ташкента ўжо зʼявіліся білборды з яго тварам і прывітаннем на ўзбекскай і беларускай (з памылкамі, галоўная з якіх — яго чамусьці там называюць прэзідэнтам).
Адзначым, што сёння ў Ташкенце адкрываецца другі форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.
Раней паведамлялася, што туды ўжо прыбылі больш за 150 розных беларускіх чыноўнікаў, сярод якіх віцэ-прэмʼер Леанід Заяц, міністр адукацыі Андрэй Іванец, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў ды іншыя. Вядома, што на форуме запланавана некалькі панэльных сесій:
«Сельская гаспадарка і харчовая прамысловасць: новыя магчымасці для Узбекістана і Беларусі»,
«Інвестыцыі і прамысловая кааперацыя: перспектывы супрацоўніцтва рэгіёнаў Узбекістана і Беларусі»,
«Развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах спорту, турызму і аховы здароўя»,
«Развіццё супрацоўніцтва паміж Узбекістанам і Беларуссю ў сферы маладзёжнай палітыкі».
Дапаўняйце інфармацыю і дасылайце інсайды ў @Motolko_bot альбо праз форму сувязі на сайце.