На русском языке:
Лукашенко снова подтвердил, что российских военных обучают инструкторы ВС РБ
Сёння падчас так званага «паслання да народа і парламента» Лукашэнка выказаўся пра расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў РБ. Прывядзем дзве цытаты:
«З восені мінулага года на беларускіх палігонах на ратацыйнай аснове размяшчаюцца ўзброеныя сілы расейскага войска. Войскі займаюцца баявой падрыхтоўкай, знаходзяцца ў гатоўнасці да сумесных дзеянняў па абароне нашай агульнай абароннай прасторы».
Як кажуць, не прайшло і паўгода. Раней мы ўжо неаднаразова паведамлялі аб правядзенні ратацый расейскіх вайскоўцаў у РБ. У цэлым можна казаць аб правядзенні з кастрычніка 2022 года (пасля пачатку разгортвання так званай рэгіянальнай групоўкі войскаў) мы фіксавалі ўжо дзве буйныя ратацыі часткі падраздзяленняў УС РФ, якія завяршылі курс падрыхтоўкі і баявога зладжвання на палігонах УС РБ: у студзені (асноўная фаза – з 5 па 14 студзеня) і лютым-сакавіку (асноўная фаза – з 24 лютага па 4 сакавіка). Навучаныя ў РБ падраздзяленні УС РФ эшалонамі былі перакінутыя ў зону баявых дзеянняў, а замест іх на палігоны прыбылі навабранцы.
«І не трэба парыцца, што тут Расея нешта захапіла. Усе гэтыя расейскія падраздзяленні навучаюцца пяццюстамі беларускімі афіцэрамі. Праводзіцца баявое зладжванне, падрыхтоўка. Дзе трэба – узбройваюцца, матэрыяльна забяспечваюцца. Пад нашым камандаваннем».
Ды і тут у цэлым нічога новага. Што прадстаўнікі УС РБ рыхтуюць расейскіх мабілізаваных, мы паведамлялі раней. Як і аб удзеле рэжыму Лукашэнкі ў забеспячэнні расейскіх войскаў. Дастаткова ўзгадаць, што, напрыклад, бензавозы УС РФ рэгулярна атрымліваюць паліва на 2657 базе гаручых і змазачных матэрыялаў УС РБ у Баранавічах. Або перадачу партыю індывідуальных аптэчак.
Раней мы таксама паведамлялі і аб перадачы РФ ваеннай тэхнікі, знятай з захоўвання УС РБ, а таксама боепрыпасаў.
Такім чынам, каштоўнасць усіх гэтых заяваў Лукашэнкі палягае толькі ў публічным прызнанні даўно вядомых фактаў. Крымінальная справа супраць ваеннага злачынца папаўняецца яго ўласнымі прызнаннямі.