На русском языке:
Минобороны РБ снизило требования к состоянию здоровья призывников
Выданне Reform.by заўважыла, што на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з’явілася пастанова Мінабароны і Міністэрства аховы здароўя №1/10 ад 18 студзеня, якой абнавілі інструкцыю аб вызначэнні патрабаванняў да стану здароўя прызыўнікоў для службы ў ВС РБ.
Вось усяго некалькі прыкладаў, хто зараз будзе прызнавацца «годным»:
▪️ Да службы ў ССА – грамадзяне з масай цела да 100 кг. (Раней да 90 кг.)
▪️ Людзі з атлусценнем II ступені з індэксам масы цела больш за 37 кг/м2.
▪️ Блізарукасцю любога вока ў адным з мерыдыянаў больш за 6,0 дптр і да 8,0 дптр,
▪️ Артэрыяльнай гіпертэнзіяй I ці II ступені без паразы органаў-мішэняў ці АКС,
▪️ Гемароем без выпадзення вузлоў,
▪️ Бранхіяльнай астмай пры адсутнасці прыступаў больш за 5 гадоў,
▪️ З некаторымі ступенямі плоскаступнёвасці.
Раней, грамадзяне, якія падпадалі пад такія крытэры, прызнаваліся непрыдатнымі да ваеннай службы ў мірны час, абмежавана прыдатнымі да ваеннай службы ў ваенны час.
Акрамя таго, у дакуменце ўдакладнены паказчыкі прыдатнасці і для іншых праблем са здароўем.