На русском языке:
Мингорисполком отказал верующим в просьбе молиться в остеклённой галерее Красного Костёла или около него
У адказе на зварот першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Мікулёнак напісаў, што ведамства не дазваляе правядзенне малітваў у касцёле ці ва ўнутраным дворыку, аргументуючы забарону «неабходнымі мерапрыемствамі» пасля пажару ў касцёле. Пра гэта паведаміла выданне «Радыё Свабода».
Таксама ў адказе на зварот сказана, што набажэнствы каля касцёла будуць расцэнены як масавыя мерапрыемствы. А прапановы па памяшканнях, дзе можна праводзіць богаслужэнні ўжо накіраваны ў архідыяцэзію Рымска-каталіцкай царквы.
«У адпаведнасці з Законам РБ «Аб масавых мерапрыемствах» богаслужэнні ў спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам адносяцца да масавых мерапрыемстваў. Згодна з часткай 3 арт. 9 Закона не дапускаецца правядзенне масавых мерапрыемстваў, у тым ліку рэлігійных, на адлегласці менш за 200 метраў ад будынка Савета Міністраў РБ».