In English:
Belavia has lost the 14th aircraft
На русском языке:
«Белавиа» лишилась 14-го самолёта
На мінулым тыдні мы публікавалі інсайд, дзе распавялі, што авіякампанія «Белавія» з 26 кастрычніка адправіла на захоўванне ці перадала партнёрам 10 сваіх бартоў. Пасля гэтага да спісу дадаліся яшчэ два Embraer E175LR і адзін Embraer E195LR, а сёння ў Азербайджан паляцеў яшчэ адзін.
Самалёт Embraer E195LR з нумарам EW-545PO ляціць з Мінска ў Баку 25.11.2021 / flightradar24
14-ы борт, ад якога пазбавілася авіякампанія — гэта Embraer E195LR з рэгістрацыйным нумарам EW-545PO. Самалёт вылецеў у Баку сёння 16:30. Такім чынам, пачынаючы з 17 лістапада авіяперавозчык адправіў у Азербайджан ужо 7 сваіх самалётаў, а ўсяго ў розныя краіны было перададзена 14 бартоў.
Паводле інфармацыі motolko.help, ад 5 да 7 самалётаў могуць быць перададзеныя найбуйнейшай азербайджанскай авіякампаніі Azerbaijan Airlines. Мяркуючы па складзе іх авіяпарку, у іх ужо ёсць 8 бартоў серыі Embraer E190, якія выкарыстоўваюцца іх даччынай бюджэтнай авіякампаніяй Buta Airways. Што азначае, што авіякампанія цалкам можа быць дапушчаная да эксплуатацыі Embraer E175LR і E195LR, якія ўжо знаходзяцца ў Баку.