In English:
Flour, juice, plaster: the quality of packaging of Belarusian goods is getting worse
На русском языке:
Мука, соки, штукатурка: качество упаковки беларусских товаров становится хуже
Пару дзён таму назад мы пісалі, што беларускія тавары на паліцах крамаў робяцца менш яркімі, пагаршаецца якасць матэрыялаў і знікаюць розныя элементы (трубачкі ці пластыкавыя вечкі). Усё гэта з’яўляецца наступствам дэфіцыту пакавання на беларускіх і расейскіх прадпрыемствах, які пачаўся яшчэ ў чэрвені.
Раней у аглядзе было ўсяго тры тавара, аднак вы адгукнуліся на просьбу дасылаць прыклады такіх зменаў і дзякуючы вашай дапамозе распавядаем і паказваем, якія яшчэ тавары змянілі свой выгляд за апошні час.
Як змяніліся ўпакоўкі беларускіх тавараў усяго за некалькі месяцаў:
Кефір дзіцячы (3,2%)
Вытворца: «Беллакт».
Упакоўка, якая раней была салатавага колеру, цяпер проста белая.
Сок ABC 1 л.
Вытворца: «фірма ABC».
Малюнкі садавіны і гародніны сталі займаць меншы пляц пакавання, але галоўнае, што пачак соку больш не фарбуецца ў белы колер — на фота аснова пачка не пафарбаваная наогул.
Мука «Сталічны млын»
Вытворца: «Мінскі камбінат хлебапрадуктаў».
Гэта мука ўжо згадвалася раней, але высветлілася, што цяпер у продажы цэлых тры варыянты фасоўкі: чыста белы пакет з інфанаклейкай, белы пакет з чырвонымі надпісамі (значнае памяншэнне каляровай гамы) і стандартная ўпакоўка.
Нектар Joy 1 л.
Вытворца: «Кока-Кола Беўрыджыз Белоруссія».
Ілюстрацыі садавіны значна паменшаны і, як у выпадку з ABC, сам пачак соку наогул не пафарбаваны ў белы колер.
Нектар «Сочны» мультыфрукт
Вытворца: «Аазіс Груп»
Каля паловы пакавання не пафарбаваная, як і ў выпадку з папярэднімі сокамі.
Тынкоўка Diamant 302, 25 кг
Вытворца: ЗПТУП «Дыскам»
Тут спрэчна, тым не менш паведамляецца, што зараз сумесь прадаецца ў проста белым мяшку з інфанаклейкай.
Ну і ўжо традыцыйна, калі вы заўважалі, як пацьмянелі ўпакоўкі іншых беларускіх тавараў – дасылайце фота ў @motolko_bot.