На сайце Дзярждэпа ЗША з’явіўся спецыяльны раздзел аб прыцягненні рэжымаў у Беларусі і РФ да адказнасці за вайну супраць Украіны

Дзярждэпартамэнт
3 хв.

In English: A special section on holding the regimes in Belarus and Russia to account for the war against Ukraine appeared on the website of the U.S. Department of State
На русском языке: На сайте Госдепа США появился специальный раздел о привлечении режимов в Беларуси и РФ к ответственности за войну против Украины

На сайце Дзярждэпа ЗША з’явіўся спецыяльны раздзел аб прыцягненні рэжымаў у Беларусі і РФ да адказнасці за вайну супраць Украіны

На сайце Дзярждэпартамента ЗША з’явіўся прысвечаны «прыцягненню рэжымаў у РФ і РБ да адказнасці» за вайну супраць Украіны.

«ЗША разам з саюзнікамі і партнёрамі імкнуцца пераканацца ў тым, што Расійская Федэрацыя і рэжым Лукашэнкі ў Беларусі адчуюць на сабе эканамічныя і дыпламатычныя наступствы несправакаванай агрэсіі супраць Украіны», – сказана ва ўступным слове раздзела.

Звяртае на сябе ўвагу, што ЗША выразна падзяляюць «Беларусь» і «рэжым Лукашэнкі», пра што сведчыць і ўступнае слова ў новым раздзеле.

У блоку сабраны поўны спіс рэстрыкцыяў, які ЗША ўжо ўвялі супраць рэжыму Лукашэнкі і РФ за саўдзел у вайне, сярод іх: санкцыі, экспартны і імпартны кантроль, візавыя абмежаванні і меры ў адносінах да прыватнага сектара.

Усе рашэнні прыводзяцца ў храналагічнай паслядоўнасці са спасылкамі на адпаведныя абмежавальныя рашэнні Мінфіна і іншых структур урада ЗША.

Папярэдні матэрыял
Выйшаў на волю палітзняволены журналіст «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен

Iншыя матэрыялы