На русском языке:
«Наша Ніва»: На беларусских полигонах тренируют также российских зеков для ЧВК «Вагнера»
Выданне «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што на беларускіх палігонах праходзяць трэніроўкі не толькі расійскіх «мобікаў», але і зэкаў, якіх Прыгожын набірае ў турмах з абяцаннямі свабоды за ўдзел у вайне.
«Так, іх трэніруюць. У Мінскай вобласці. Ахова гэтых лагераў узмоцненая, беларускія міліцыянты выюць. Ахоўваць зэкаў з доступам да зброі — рызыка. Перыядычна бываюць спробы ўцёкаў, не паспяховыя», — паведамляюць крыніцы выдання.
Камандуючы «Вагнера» — былы крамлёўскі «кухар» Яўген Прыгожын. Ëн змагаецца за палітычны ўплыў унутры пуцінскай сістэмы, супрацьпастаўляючы сябе войску, што паказала сябе як неэфектыўным, так і не асабліва прагным ваяваць у імперыялістычнай вайне.
«Можна падумаць, што Прыгожын мае меншы мабілізацыйны рэзерв, таму і зацікаўлены ў лепшай (хаця гэта таксама ўмоўна — немагчыма за тыдні і месяцы навучыць добрага салдата з той базай, што ёсць у Расіі і Беларусі) падрыхтоўцы сваіх байцоў. У той жа час, у «Вагнеры» зацікаўленая Расія, таму гэтае пытанне магло вырашацца і асабіста двума дыктатарамі», — дадаў іншы суразмоўца з беларускага войска.
Нагадаем, што «Наша Ніва» паведамляла пра тое, што ў Беларусі рыхтуюцца навучаць расійскіх мабілізаваных, задоўга да пачатку гэтай аперацыі.