«Навошта ездзіў ва Украіну? Падпісаны на экстрэмізм?»: Што ў людзей пытаюцца «на размове» пры перасячэнні мяжы РБ-РФ

Флагшток
5 хв.

На русском языке: «Зачем ездил в Украину? Подписан на экстремизм?»: Что у людей спрашивают «на разговоре» при пересечении границы РБ-РФ

Учора, 9 траўня, выданне «Флагшток» паведаміла аб узмацненні мер кантролю ў дачыненні да беларусаў пры пераходзе мяжы РБ-РФ. Паведамлялася, што чалавек, непадобны да памежніка, пад запіс на відэакамеру задае беларусам, якія раней траплялі ў поле зроку «сілавікоў», пытанні, звязаныя з пратэстнымі тэмамі і патрабуе разблакаваць тэлефон для дагляду.

Гэтую ж інфармацыю пацвярджаюць і людзі ў сацсетках і чатах. Зыходзячы з паведамленняў становіцца зразумела, што канкрэтна пытаюцца сілавікі/памежнікі ў беларусаў, якія раней былі затрыманыя. Таксама людзі пацвярджаюць і папярэднія дадзеныя аб тым, што на мяжы ўсталяваны «вагончык» для памежнікаў і «сілавікоў»

Чем интересуются «на разговоре»?

  • Мэты візіту ў РФ ці РБ (прычым, мяркуючы па паведамленнях, пытанні аб мэце візіту ў Беларусь задаюць і тым, хто жыве ў Беларусі і проста вяртаецца з паездкі);
  • Захоўваннем «экстрэмісцкіх» матэрыялаў – пытаюцца ці падпісаны чалавек на якія-небудзь каналы;
  • Пытанні пра Украіну – пытаюцца, калі быў чалавек ва Украіне апошні раз і што ён там рабіў;
  • Цікавяцца затрыманнем – за што затрымлівалі і калі.

Таксама людзі пішуць, што «на размове» задавалі і адкрыта правакацыйныя пытанні, напрыклад, навошта яны нешта фатаграфавалі на мяжы, калі яны ніякіх фота не рабілі.

«Навошта ездзіў ва Украіну? Падпісаны на экстрэмізм?»: Што ў людзей пытаюцца «на размове» пры перасячэнні мяжы РБ-РФ

Што яшчэ адбываецца падчас «размовы»?

Практычна ўсе пішуць, што іх прасілі разблакаваць тэлефон, паказаць фота/відэа ў галерэі, глядзяць сацсеткі, уважліва глядзяць пашпарт, правяраюць па базах, па некаторых звестках таксама пры гэтым вядзецца відэазапіс гутаркі.

У рэшты рэштаў выходзіць, што на мяжы з РФ зараз укаранёныя роўна тыя ж узмоцненыя праверкі беларусаў, якія нашмат раней зʼявіліся пры перасячэнні мяжы з Літвой і Польшчай.

Акрамя таго, паводле нашых звестак, на мяжы РБ-РФ у Магілёўскай вобласці некалькі дзён таму перакапалі/завалілі дрэвамі дробныя абʼязныя дарогі, якія ў асноўным выкарыстоўвалі мясцовыя жыхары.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка не зрабіў прамову на Дзень Перамогі ў Менску, замест яго казаў Хрэнін
Наступны матэрыял
З Беларусі сыходзіць распрацоўшчык ПЗ для Microsoft, Coca-Cola і Samsung

Iншыя матэрыялы