На русском языке:
Новая Зеландия вводит дополнительные санкции против режима в Беларуси
Кіраўнік МЗС Новай Зеландыі Наная Махута абʼявіла аб далейшых санкцыях у дачыненні да палітычных і ваенных дзеячаў рэжыму ў Беларусі і РФ.
Паведамляецца, што новыя санкцыі Новай Зеландыі закрануць 5 фізічных асоб з РБ.
«Санкцыі ўключаюць забарону на паездкі, на аперацыі з актывамі або паслугамі, акцыямі або каштоўнымі паперамі», – сказала Наная Махута.
Наная Махута – першая ў гісторыі Новай Зеландыі жанчына на пасадзе міністра замежных спраў. Больш за тое, яна з племя маоры, для якіх характэрна наяўнасць татуіроўкі на падбародку. З-за гэтага прапагандысты РФ і РБ рэгулярна спрабуюць здзекавацца з яе, але рэальнасць такая, што санкцыі Новай Зеландыі наносяць сурʼёзную шкоду рэжыму.
Новая Зеландыя ўводзіць санкцыі супраць рэжыму ўжо чацвёрты раз. У чэрвені 2021 г. МЗС абвясціла забарону на ўезд і транзіт для больш чым 50 чалавек з Беларусі, уключаючы Лукашэнку, ключавых сяброў яго адміністрацыі, выбарчую камісію, міліцыю і іншых сілавікоў.
У траўні 2022 МЗС Новай Зеландыі абʼявіў аб увядзенні новых санкцый супраць рэжыму. Тады пад рэстрыкцыі трапілі 27 фізічных і юрыдычных асоб з Беларусі ў сувязі з нападам Расіі на Украіну: Аляксандр Лукашэнка і шэраг чыноўнікаў МА РБ, сярод якіх памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце Леанід Касінскі і кіраўнік ідэалагічнага ўпраўлення Мінабароны Вадзім Лукашэвіч. Таксама абмежаванні былі ўведзены і ў дачыненні да 4-х юрыдычных асоб: Дзяржкамваенпрам, Synesis, «ОКБ ТСП» і кампаніі «Абаронныя ініцыятывы».
У лістападзе 2022 года пад санкцыі трапілі ўжо жонка экс-прэзідэнта Беларусі і яго сын Віктар, а таксама прэс-сакратар Наталля Эйсмант, начальнік Гомельскай памежнай групы Уладзіслаў Бруеў, камандуючы ССА РБ Вадзім Дзенісенка і іншыя чыноўнікі. Таксама ў санкцыйным спісе апынуліся 4 прадпрыемствы, якія маюць эканамічнае або стратэгічнае значэнне для РФ у нафтагазавым, металургічным і транспартным сектарах, а таксама ў сістэмах радыёлакацыі і электроннага абсталявання. Сярод іх адно з вядучых прадпрыемстваў ВПК РБ «КБ-Радар».