In English:
Prigozhin’s plane crashed near Tver
На русском языке:
Под Тверью разбился самолёт Пригожина
Расійскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што ў Цвярской вобласці РФ упаў бізнэс-джэт Embraer. На апублікаваных фота і відэа абломкаў можна заўважыць фрагменты цёмна-сіняга колеру.
Па нашых дадзеных, каля 18:00 у раёне Цверы пралятаў бізнэс-джэт Яўгена Прыгожына Embraer Legacy 600 з рэг. нумарам RA-02795. У 18:11 самалёт знік з радара публічнага сэрвісу адсочвання самалётаў.
Расійскія каналы паведамляюць, што на борце самалёта было 7 чалавек і ўсе яны загінулі. Нагадаем, што пра гэты самалёт мы неаднаразова пісалі ў апошнія месяцы. Пазней МНС РФ паведамілі, што на борце знаходзілася 10 чалавек, усе загінулі.
Крамлёўскі ТАСС са спасылкай на Расавіяцыю паведамляе, што ў самалёце, які разбіўся ў Цвярской вобласці, сярод пасажыраў значыўся Яўген Прыгожын.
На фрагментах самалёта, які разбіўся, бачныя лічбы з нумара аднаго з бартоў Прыгожына.
З’явілася яшчэ адно відэа з які разбіўся самалётам пад Цвер’ю, на абломках сіняга колеру можна заўважыць лічбы 795 – гэта апошнія тры лічбы рэг. нумары RA-02795, які замацаваны за асноўным самалётам Прыгожына Embraer Legacy 600.
Таксама адзначым, што з Прыгожыным у розны час былі заўважаныя самалёты:
- BAe 125-800B (RA-02878) – апошні раз быў заўважаны 13 жніўня ў напрамку з Піцера ў Казахстан.
- BAe 125-800B (RA-02731) – 9 жніўня ляцеў з Масквы ў раён Нальчыка-Пяцігорска.
- Beech C90GTi King Air (RA-07893) – пераляцеў 18 жніўня з Масквы ў Піцер.
І ўсе яны ў розныя часы былі ў Беларусі.
Варта адзначыць, што асноўны самалёт Прыгожына, які, мяркуючы па даступнай інфармацыі, разбіўся пад Цвер’ю, быў на стаянцы ў Маскве як мінімум з 18 ліпеня і сёння здзейсніў свой першы палёт за месяц.