Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын патрапіў у шпіталь

dw.com
3 хв.

На русском языке: Политзаключенный журналист Денис Ивашин попал в больницу

Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын шпіталізаваны з высокай тэмпературай пасля этапавання ў калонію.

Паведамляецца, што пасля прыбыцця ў магілёўскую калонію ў Івашына была тэмпература 39 і замест каранціну яго адправілі ў шпіталь. Яму было так блага, што ён не мог пісаць. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня:

«Карантыну як такога не было, бо ў такім стане Дзяніс, натуральна, адразу патрапіў у шпіталь. Адчуваў сябе надта кепска, нават ня мог нам пісаць. Але нашыя лісты ён атрымаў, то чакаем на вестачку ў хуткім часе. Дзяніс знаходзіцца ў 11 атрадзе, то заклікаю пісаць яму з гэтай пазначкай».

Дзяніс Івашын – беларускі журналіст, які пісаў пра будаўніцтва рэстарана на тэрыторыі Курапатаў, сумесных вучэннях Расгвардыі і сілавікоў Лукашэнкі. Таксама ён апублікаваў расследаванне аб тым, як рэжым прыняў украінскіх «беркутаўцаў» пасля Еўрамайдану – яны ўступілі ў АМАП, атрымалі беларускае грамадзянства і, верагодна, удзельнічалі ў разгоне мірных пратэстаў у 2020 годзе.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года ў Гродне незадоўга да публікацыі трэцяй часткі расследавання аб «беркутаўцах». Пазней КДБ заявіла, што Івашын працаваў на ўкраінскія спецслужбы, каб «нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі». Яго прыгаварылі да 13 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі за «здраду дзяржаве».

Вы можаце даслаць Дзянісу Івашыну ліст: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну

Папярэдні матэрыял
Украіна арыштавала 170 вагонаў з беларускімі і расійскімі ўгнаеннямі на суму 2,7 млн даляраў
Наступны матэрыял
КДБ праводзіць вучэнні ў Клічаўскім раёне

Iншыя матэрыялы